На сайце БелАЭС з'явілася паведамленне аб небяспечнасці станцыі

«Мы, працаўнікі беларускай АЭС, вельмі рызыкуем, калі размяшчаем гэты тэкст на галоўнай старонцы нашага прадпрыемства. Але гэта — адзіны спосаб перапыніць маўчанне».

photo_2021_04_25_13_34_22.jpg

На афіцыйным сайце БелАЭС belaes.by з'явілася трывожнае паведамленне ад імя яе супрацоўнікаў. У тэксце гаворыцца пра небяспеку атамнай электрастанцыі.
«Але гэта не самае страшнае. Самае страшнае можа адбыцца ў любы момант. Мы ўсведамляем, што пасля публікацыі гэтага тэксту нас пачне вылічаць КДБ. І гэта можа мець для нас самыя сур'ёзныя наступствы. Але наступствы для нашых сем'яў, для ўсёй Беларусі і для суседніх краін будуць яшчэ страшней, калі тэрмінова не будуць прыняты меры па спыненні працы станцыі.
Гэта паведамленне — крык аб дапамозе. Мы просім ўсю сусветную супольнасць аказаць ціск на Лукашэнку і патрабаваць неадкладнага закрыцця станцыі».
Адказнасць за ўзлом сайта БелАЭС пакуль на сябе не ўзяў ніхто.