Па БелАЭС пройдуць грамадскія слуханні

Дэпартамент па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы МНС (Дзяржатамнагляд) паведамляе, што 30 красавіка 2021 года са 14:00 да 19:00 будуць праведзены грамадскія слуханні перад выдачай ліцэнзіі на эксплуатацыю энергаблока №1 Беларускай АЭС. Слуханні адкрытыя для ўсіх ахвотных, але патрэбная папярэдняя рэістрацыя.

50eqltv840g7.jpg

Мэта грамадскіх слуханняў — давядзенне да грамадскасці інфармацыі аб ходзе і выніках правядзення экспертызы бяспекі і ацэнкі адпаведнасці БелАЭС ліцэнзійным патрабаванням і ўмовам у рамках падрыхтоўкі рашэння МНС аб выдачы ліцэнзіі на эксплуатацыю энергаблока №1 Беларускай АЭС.
З улікам эпідэміялагічнай сітуацыі, грамадскія слуханні будуць праведзены ў «гібрыдным» фармаце з выкарыстаннем відэаканферэнцсувязі ў некалькіх актыўных кропках падлучэння (студыях). Адрасы студый, колькасць удзельнікаў і ўмовы рэгістрацыі ўказаныя на сайце Дзяржатамнагляда.