На Шаркоўшчыне прайшоў другі «Бульбафэст»

Другі па ліку «Бульбафэст» зладзілі шаркоўшчынскія і глыбоцкія грамадскія актывісты ў вёсцы Германавічы Шаркоўшчынскага раёна. Ён праходзіў на тэрыторыі Культурна-асветніцкага цэнтра імя Язэпа Драздовіча.




thumbs_bulbafest_1.jpg


У гэтым годзе на яго завіталі не толькі беларусы, але і госці з Польшчы і Расеі. Паводле галоўнага арганізатара свята, грамадскай актывісткі з Шаркоўшчыны Ады Райчонак, сёлетні фэст атрымаўся больш цікавым за папярэдні .
У гэтым годзе ў сцэнар былі ўключаныя гумарэскі і аўтэнтычная беларуская музыка.
— Пакуль жывая і на нагах, я буду праводзіць гэтае мерапрыемства. Тым больш кола маіх сяброў пашыраецца. І сябры мяне вельмі шчыра падтрымліваюць. Я вельмі шчаслівая, што яны ў мяне ёсць. 
На фэсце для прысутных выступіў лідар рок-гурта «Sumarok» з Полацка Ігар Палынскі, дудар з Глыбоччыны Віталь Воранаў, народны фальклорны калектыў «Купалінка» з Каўшэлева Шаркоўшчынскага раёна і іншыя. Свае вершы прачыталі паэты літаратурна-музычнага аб’яднання «Світанак». Але ўсё ж галоўная ўвага была нададзеная разнастайным стравам з бульбы, якія прыгатавалі і прэзентавалі прысутным арганізатары і госці свята.


Паводле racyja.com