На тэрыторыі МАЗа загарэўся трансфарматар

У МНС паведамілі аб загаранні трансфарматара на вул. Сацыялістычнай, 2а. Гэта тэрыторыя Мінскага аўтамабільнага завода.

Фота: твітар МНС

Фота: твітар МНС

4 дні таму на МАЗе таксама адбыўся пажар. Тады, паводле інфармацыі сталічнага МНС, загарэўся склад алею на тэрыторыі завода. На месцы працавалі ратавальнікі. Тушэнне ўскладняла шчыльнае задымленне.
Пажар быў ліквідаваны. Яго плошча склала каля 100 кв.м. Пацярпелых не было.