На сустрэчы са Старыкавым скруцілі младафронтаўцаў (відэа)

На самым пачатку сустрэчы актывісты ўсталі з месцаў і пачалі скандаваць: «Чамадан! Вакзал! Расія!». Людзі ў цывільным падбеглі да іх, скруцілі і вывелі з памяшкання.    

Відэа: Іван Шыла

  

Мікалай Старыкаў вядомы сваімі антыўкраінскімі і антыбеларускімі выказваннямі, калі справа тычыцца жадання славянскіх народаў вырвацца з-пад расійскай апекі. Ён адзін з лідараў руху «Антымайдан», цалкам падтрымлівае анексію Крыму і расійскую агрэсію ў Данбасе.