На Вялікім тыдні ў Мінску пройдзе інсцэнізаваны Крыжовы шлях

У сераду на Вялікім тыдні, 16 красавіка, у Мінску адбудзецца традыцыйны інсцэнізаваны Крыжовы шлях.



62.jpg

Фотаздымак - "БелаПАН"
Ён пройдзе каля касцёла Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы (пр-т Незалежнасці, 44а).
Пачатак у 18.30.
Пасля Крыжовага шляху адбудзецца святая Імша, якую ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Паводле catholic.by