Сёння хрысціяне адзначаюць Вербніцу

Гэты дзень святкуецца ў апошнюю нядзелю перад Вялікаднем, які ў гэтым годзе ўсе хрысціяне свету адзначаюць у адзін дзень - 19 красавіка.



v28_2.jpg

Вербная нядзеля святкуецца ў гонар адначасова радаснай і трагічнай падзеі апошніх дзён зямнога жыцця Хрыста. У Ерусаліме яго чакала здрада, катаванні і смерць на Крыж, але потым і Уваскрашэнне.
За шэсць дзён да Вялікадня Хрыста сустракалі па - царску. Высцілалі дарогу пальмавымі галінамі - напярэдадні ён уваскрэсіў памерлага Лазара, і ў яго паверылі як у Сына Божага.
У памяць пра ўрачыстую сустрэчы Збавіцеля хрысціяне прыходзяць на свята з галінкамі дрэў. У многіх краінах замест пальмаў сталі выкарыстоўваць расліны, якія заквітаюць першымі: напрыклад, у Італіі - галінкі аліўкавых дрэў, у Францыі - самшыт, размарын і лаўр, у Беларусі - вярбу.
Фота - газета "Салідарнасць"