Набліжаемся да максімума. Мінздароўя налічыла 1967 выпадкаў COVID-19 за суткі

Міністэрства аховы здароўя паведаміла аб выяўленні 1967 новых выпадкаў каронавіруса за суткі. Усяго ж у краіне зарэгістраваны 510481 выпадак COVID-19 з пачатку пандэміі.

original_144316092021.jpg


Сутачны рэкорд выяўленых выпадкаў COVID-19 за ўвесь час пандэміі паводле афіцыйнай статыстыкі складае 1975, адзначае REFORM.by.

Выпісаныя за дзень 1589 пацыентаў. Ачунялымі, паводле афіцыйнай статыстыкі, лічацца 498655 чалавек.

За суткі памерлі 13 чалавек. Гэта таксама сутачны рэкорд па смяротных зыходах. Усяго ж Міністэрства аховы здароўя паведамляе аб 3966 памерлых.

У краіне зрабілі 8,1 млн тэстаў, з якіх 27386 — за суткі.

Першую дозу вакцыны атрымалі 1,824 млн чалавек, з іх 1,505 млн скончылі курс вакцынацыі цалкам.