Міністэрства аховы здароўя абвясціла пра рэкордную колькасць захварэлых каронавірусам за суткі
У Беларусі за суткі выяўлена 1979 новых выпадкаў заражэння каронавірусам, паведамляе Міністэрства аховы здароўя. Гэта рэкордная колькасць выпадкаў па афіцыйнай статыстыцы. Папярэдні рэкорд — 1975 выпадкаў за суткі.

Памерла, паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, за суткі 12 чалавек, піша REFORM.by.
Усяго, паводле афіцыйных звестак, з пачатку пандэміі захварэла 512 460 чалавек, памерла 3978.
Больш за 1 852 000 беларусаў атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 1 516 000 — прайшлі поўны курс вакцынацыі.