Тураператары не будуць браць дадатковую плату за ПЛР-тэсты
Пра гэта паведамляе прэс-служба Мінздароўя.

med-soyuz.com.ua
У Міністэрстве аховы здароўя адбылася сустрэча міністра аховы здароўя Дзмітрыя Піневіча, спецыялістаў ведамства, прадстаўнікоў лабараторый, якія праводзяць ПЛР-тэсты, тураператараў, цэнтраў эпідэміялогіі і іншых зацікаўленых.
На нарадзе абмеркавалі пытанні па арганізацыі больш аператыўнай працы падчас правядзення платных даследаванняў на інфекцыю COVID-19 для грамадзян, якія выязджаюць за межы Беларусі. У выніку было прынята рашэнне аб тым, што з асоб, якія выязджаюць за межы краіны, тураператары не будзе спаганяць дадатковаую плату за правядзенне ПЛР-тэстаў.