Лабараторыям «Synevo» і «Gravita» забаранілі рабіць ПЦР-тэсты

Міністэрства аховы здароўя з 17 верасня прыпыніла дазвол на правядзенне ПЦР-тэстаў для прыватных лабараторый «Synevo» і «Gravita».

photo_2021_09_16_17_00_39.jpg


Міністэрства аховы здароўя з 17 верасня прыпыніла дазвол на правядзенне ПЦР-тэстаў для прыватных лабараторый «Synevo» і «Gravita».
Прычына ў тым, што «выяўлены істотныя недахопы ў арганізацыі працы, якія паўплывалі на якасць і дакладнасць вынікаў».
«На нарадзе ім былі агучаны недахопы і дадзены час на іх ліквідацыю. Было агучана таксама папярэджанне: улічваючы значнасць даследаванняў, выяўленыя недахопы могуць пацягнуць за сабой прыпыненне дзейнасці ўстаноў», — растлумачылі ў Міністэрстве аховы здароўя.
Праз некаторы час правяраючыя зноў наведалі гэтыя медыцынскія цэнтры і зноў выявілі недахопы.
«Калегія Міністэрства аховы здароўя прыняла пастанову: прыпыніць працу дзвюх устаноў да ліквідацыі недахопаў і арганізацыі працы для атрымання якасных і дакладных вынікаў».