Зноў рэкордныя лічбы. Мінздароўя агучыла апошнія даныя па каронавірусе
У Беларусі зноў максімальны сутачны прырост захварэлых каронавірусам за ўсю пандэмію. За мінулыя суткі ў краіне выявілі 1986 пацыентаў з COVID-19, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваныя 514
446 чалавек (+1968 за суткі) са станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі 501 659
пацыентаў (+1608 за суткі), у якіх раней быў пацверджаны каронавірус.
За ўвесь перыяд распаўсюджання інфекцыі на тэрыторыі краіны
памёр 3991 пацыент з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй. З іх 13 — за апошнія
суткі.
Учора было выяўлена 1979 пацыентаў з
каронавірусам. Гэта быў абсалютны антырэкорд за ўсю пандэмію. Да гэтага
максімальную колькасць была выяўлена 12 снежня 2020 года — 1975
чалавек.