Наш Дзень Незалежнасці
Берасцейскія сацыял-дэмакраты на вуліцах роднаго горада адзначылі Дзень абвяшчэння Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Прэс-служба абласной арганізацыі БСДП паведамляе, што ў гэты дзень актывісты распавядалі жыхарам і гасцям горада аб гісторыі гэтай даты, арганізавалі для ўсіх жадаючых фота з Пагоняй.
“Ідэальны Дзень Незалежнасці для мяне — гэта калі кожны грамадзянін вывешвае са свайго вакна нацыянальны сцяг. Калі гучыць гімн краіны, а кожны грамадзянін ведае словы і спявае яго. І гэта ідзе ад сэрца, а не па загаду. Хачу, каб людзі прымалі тое, што ўжо ёсць, ганарыліся сваёй шматвяковай гісторыяй, багатай культурай, годнай адукацыяй, прагрэсіўнай навукай і аховай здароўя. Я ўпэўнены, што з цягам часу ў нас будзе больш гонару за Беларусь!
Са святам! Жыве Беларусь!» — выказаў сваю пазіцыю старшыня Берасцейскай абласной арганізацыі БСДП Ігар Маслоўскі.