Наталлю Басалыгу будуць судзіць
13 жніўня Наталлю Басалыгу выклікаюць у суд за абразу адміністратаркі рэстарана «Поедем, поедим» Святланы Дубковай.

Канфлікт адбыўся яшчэ 27 чэрвеня. Па словах Наталлі, яна заходзіла ў рэстаран, каб напісаць скаргу. За ёй
прыйшлі яшчэ 7 чалавек. Ахова не хацела іх пускаць, і абаронцы выклікалі
міліцыю.

Наталля Басалыга на варце ў Курапатах
Тады адміністратарка Святлана Дубкова выклікала прадстаўнікоў Дэпартамента аховы МУС і напісала на Наталлю Басалыгу заяву нібыта за абразу. Наталля хацела напісаць у адказ заяву за паклёп, але яе не прынялі.
Абаронцаў Курапатаў судзілі за парушэнне ПДР, непадпарадкаванне
міліцыі, арганізацыю несанкцыянаванага мерапрыемства і ўдзел у ім. І вось — упершыню за абразу.
Справа будзе разглядацца 13 жніўня а 14.00 у судзе Мінскага раёна (вулiца Маякоўскага 119а).