Навіны кантрабанды. Паліцыя Латвіі знайшла больш за 9 тысяч пачкаў цыгарэт з Беларусі
Цыгарэты з беларускай акцызнай маркай знайшлі супрацоўнікі латвійскай паліцыі. Больш за 9 тысяч пачкаў цыгарэт, якія выявілі ў таварным цягніку, апынуліся нелегальнымі, піша delfi.lv.
Узбуджаная крымінальная справа па факце незаконнай
вытворчасці, захоўвання, перадачы або продажу алкагольных напояў або тытунёвых
вырабаў, калі яны здзейсненыя ў буйным памеры.
На фота, зробленым паліцыяй, бачныя беларускія «Прэм'ер» і «Фэст». Іншыя падрабязнасці не паведамляюцца.
Беларускія нелегальныя цыгарэты пастаянна знаходзяць у
суседніх краінах, але кантрабанда не спыняецца. Толькі за апошнія месяцы ў
Літве былі выяўленыя партыі беларускіх цыгарэт на мільёны еўра. То на 1 млн
еўра ў грузавіку з торфам, то на 3 млн еўра ў мяшках з драўлянымі грануламі.
Паводле «Еўрарадыё».