З Беларусі ва Украіну спрабавалі вывезці цыгарэты пад выглядам тарфянога субстрата
Ва Украіне затрымалі фуру, у якой спрабавалі перавезці кантрабандныя цыгарэты, схаваўшы іх сярод грузу тарфянога субстрата. DAF пад кіраваннем грамадзяніна Беларусі спынілі ў пункце пропуску «Выступовічы» («Новая Рудня»).

Пры аглядзе грузавіка сярод заяўленага грузу былі выяўленыя
паддоны з вялікай колькасцю цыгарэт беларускай вытворчасці розных марак. Па
папярэдніх дадзеных, у грузавіку знаходзілася каля 140 тысяч пачкаў.
Памежна-мытны дагляд і падлік цыгарэт працягваецца,
паведамляе Дзяржпамежслужба Украіны.
Паводле reform.by.