Арсенал агнястрэльнай зброі знойдзены ва Украіне на мяжы з Беларуссю
У арсенале былі ручны кулямёт Калашнікава, пісталет Макарава, чатыры вінтоўкі замежнай вытворчасці з аптычнымі прыцэламі, цеплавізарамі і глушыльнікамі, — піша «Еўрарадыё»

Фота СБУ
Схаваны арсенал агнястрэльнай зброі знойдзены ля мяжы з Расіяй і Беларуссю, паведамляе Служба бяспекі Украіны.
Схованка знойдзена ў ходзе следча-аператыўных дзеянняў у Чарнігаўскай вобласці на тэрыторыі двух прыватных паляўнічых баз паблізу дзяржаўнай мяжы Украіны з Расіяй і Беларуссю.
Акрамя іншай зброі і боепрыпасаў, у арсенале былі ручны кулямёт Калашнікава, пісталет Макарава і чатыры вінтоўкі замежнай вытворчасці з аптычнымі прыцэламі, цеплавізарамі і глушыльнікамі.
Распачата крымінальная справа па арт. 263 КК (незаконнае абыходжанне са зброяй, баявымі прыпасамі або выбуховымі рэчывамі). Праваахоўнікі выяўляюць усіх датычных асоб.