Недазволены «Чарнобыльскі шлях» рушыў да капліцы (фота, дапоўнена)
Некалькі дзясяткаў чалавек сабраліся каля Акадэміі навук, нягледзячы на адсутнасць дазволу на правядзенне акцыі.
![img_4927_1280x853_logo.jpg img_4927_1280x853_logo.jpg](/img/v1/images/img_4927_1280x853_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Мітынгоўцы сабраліся каля каля Акадэміі навук, а пасля па ходніках скіраваліся да Чарнобыльскай капліцы на Бангалор. Назіральнікі назвалі колькасць удзельнікаў акцыі — 76 чалавек.
![img_4895_1280x853_logo.jpg img_4895_1280x853_logo.jpg](/img/v1/images/img_4895_1280x853_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![img_4920_1280x853_logo.jpg img_4920_1280x853_logo.jpg](/img/v1/images/img_4920_1280x853_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![img_4949_1280x853_logo.jpg img_4949_1280x853_logo.jpg](/img/v1/images/img_4949_1280x853_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Напрыканцы шэсця, каля Чарнобыльскай капліцы адбыўся невялічкі мітынг. Выступілі Вячаслаў Сіўчык, Вольга Кавалькова.
Святар БАПЦ айцец Вікенцій прачытаў малітву. У шэсці ўдзельнічала да 50 чалавек. Пасля завяршэння мітынгу некаторыя грамадзяне ўсклалі кветкі да помніка ахвярам Чарнобыля.
![img_4983_1280x853_logo.jpg img_4983_1280x853_logo.jpg](/img/v1/images/img_4983_1280x853_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![img_4964_1280x853_logo.jpg img_4964_1280x853_logo.jpg](/img/v1/images/img_4964_1280x853_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Сіўчык падзякаваў прысутным за ўдзел у акцыі. Вольга Кавалькова заклікала падпісваць петыцыю за адмену пастановы Саўміна, паводле якой за любыя масавыя акцыі трэба плаціць за паслугі міліцыі вялізныя грошы.
Каля царквы была вялізная колькасць міліцэйскіх аўтобусаў і міліцэйскае начальства. Дый "ціхароў" падчас акцыі было ці не болей за ўдзельнікаў.