Нягледзячы на адмену «Чарнобыльскага шляху», людзі збіраюцца на акцыю
Хоць арганізатары акцыі афіцыйна адмовіліся ад правядзення акцыі «Чарнобыльскі шлях» праз непад’ёмныя кошты за паслугі міліцыі, людзі ўсе роўна збіраюцца ля кінатэатру «Кастрычнік».
Хтосьці трымае плакаты, хтосьці — кветкі. Сярод прысутных — Вячаслаў Сіўчык, Вольга Кавалькова, якія падавалі заяўку на правядзенне акцыі.
Акрамя таго, каля кінатэатру прысутнічаюць міліцыянты ў цывільным. У дварах непадалёк ад “Кастрычніка” стаяць міліцэйскія бусы.
Таксама вядома, што каля Чарнобыльскай капліцы на Бангалор — АМАП і аўтазак, хадзілі сапёры з сабакамі.
spring96.org