33-я ўгодкі аварыі на ЧАЭС. У Мінску праходзіць недазволеная акцыя (анлайн)
На пляцоўцы перад Акадэмія навук сабраліся некалькі дзесяткаў людзей, якія збіраюцца прайсціся па сталіцы традыцыйным «Чарнобыльскам шляхам» — да Чарнобыльскай капліцы каля парку Бангалор. Белсат злядзіў анлайн-трансляцыю.

«Аргкамітэт у сітуацыі, якая склалася, не можа падводзіць людзей [заклікаючы на несанкцыянаваную акцыю. — Заўвага рэд.], але асабіста я як грамадзянін Рэспублікі Беларусь прыйду да Акадэміі навук. Да мяне таксама далучацца некаторыя іншыя палітыкі. Потым мы гатовыя прайсці і ўскласці кветкі да капліцы ахвярам Чарнобылю», – сказаў першы намеснік старшыні партыі «Зялёных» Зміцер Кучук.
25 красавіка стала вядома, што аргкамітэт па правядзенні традыцыйнага шэсця «Чарнобыльскі шлях» адклікаў заяўку з Мінгарвыканкаму, бо там выставілі рахунак за паслугі міліцыі — больш за 5 700 рублёў.
