Невядомыя падпалілі сцэну ў парку Дружбы Народаў
Мінулай ноччу невядомыя падпалілі сцэну ў парку Дружбы Народаў. Сталічныя ўлады паставілі канструкцыю дзеля канцэртаў, якія будуць ладзіць у парку БРСМ і «Белая Русь». Пра гэта паведамляе Белсат.
Менавіта з гэтай нагоды мітынг Святланы Ціханоўскай аказаўся пад пытаннем.
Каля сцэны ў парку Дружбы Народаў працуе міліцыя, АМАП, Следчы камітэт і нават КДБ. Падставай для такой колькасці спецслужбаў стаў падпал сцэны невядомымі ўначы. У выніку падпалу згарэла пластыкавая задняя частка сцэны.
Сцэна з’явілася з ініцыятывы мясцовых уладаў, якія далі дазвол на правядзенне канцэртаў БРСМ і «Белай Русі». І гэта можа стаць перашкодай для правядзенне агітацыйнага мітынгу Святланы Ціханоўскай, які запланаваны на 6 жніўня. Пакуль штаб Ціханоўскай не паведамляе пра адмену акцыі, але заклікаў прыйсці на пікет не гучыць.