«Ніякіх масавых мерапрыемстваў не было». Эканамісту Дзмітрыю Круку далі 15 сутак

Вядомаму эканамісту, сябру Каардынацыйнай рады Дзмітрыю Круку далі 15 сутак арышту па ч.1 арт. 23.34. Рашэнне вынесла суддзя Анастасія Ачалава ў судзе Ленінскага раёна, паведамляе tut.by.

9eef90ed854f2efb160431469df0a660.jpg

Сведка з праваахоўных органаў заявіў, што Крук удзельнічаў у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве ў раёне вуліцы Чычурына. Дзмітрый настойвае, што яго затрымалі ў краме, як мяркуецца, па адрасе Чычурына, 12. Ён убачыў ланцуг сілавікоў і вырашыў зайсці ў краму, каб пазбегнуць сустрэчы з імі. Паводле яго слоў, яны таксама зайшлі ў краму і сталі затрымліваць мужчын. Разам з Дзмітрыем затрымалі яшчэ траіх мужчын.
— Адзін сказаў «Затрымліваем», нас вывалаклі і затрымалі, — тлумачыць Крук. — Ніякіх масавых мерапрыемстваў у гэтым перыметры не было, таму прыняць удзел у тым, чаго не было, немагчыма.