Ніколі такога не было, і вось зноў. У Пецярбургу згарэў яшчэ адзін пасажырскі аўтобус МАЗ
Раніцай 5 жніўня ў Санкт-Пецярбургу згарэў яшчэ адзін пасажырскі аўтобус МАЗ. Гэта ўжо трэці беларускі аўтобус, які гарыць у Пецярбургу з пачатку лета.

Сігнал пра тое, што ў Петрадварцовым раёне Санкт-Пецярбурга гарыць аўтобус, мясцовае ўпраўленне МНС атрымала ў 06:02. Праз 20 хвілін пажар быў патушаны. Ніхто не пацярпеў, але «аўтобус маркі МАЗ выгарэў па ўсёй плошчы», — паведаміла прэс-служба ведамства.
СМІ удакладняюць, што загарэўся не новы газавы, а дызельны
МАЗ, выпушчаны ў 2019 годзе. Такія аўтобусы, як гэты, пафарбаваныя ў блакітны,
пецябруржцы называюць сацыяльнымі. Цяпер у горадзе іх баяцца, бо, па-першае, яны гараць, а, па-другое, у іх
часта не працуюць валідатары і кандыцыянеры.
Планавалася,
што да 1 ліпеня 2020 года Санкт-Пецярбург закупіць каля 900 аўтобусаў МАЗ.
Аднак расійская кампанія-перавозчык «Дамтрансаўта», якая абслугоўвае
некалькі маршрутаў у Санкт-Пецярбургу, пасля другога пажару зняла з маршрутаў
гэтыя аўтобусы і адправіла ўсю партыю на экспертызу.
Ужо вядома,
што прычынай аднаго з пажараў стала тое, што ў МАЗе заходнія камплектуючыя «імпартазамясцілі» на «аналагічныя па тэхнічных
характарыстыках» айчынныя. Якія апынуліся не зусім аналагічнымі.
Паводле «Е*рарадыё».