Ніна Багінская паручылася за праваабаронцу Марфу Рабкову (фотафакт)
Кампанія па зборы паручальніцтваў ад грамадзян за вызваленне з-пад варты праваабаронцы «Вясны» Марфы Рабковай працягваецца.
![Ніна Багінская падпісвае паручальніцтва за Марфу Рабкову. Фота: spring96.org Ніна Багінская падпісвае паручальніцтва за Марфу Рабкову. Фота: spring96.org](/img/v1/images/nina_marfa.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ніна Багінская падпісвае паручальніцтва за Марфу Рабкову. Фота: spring96.org
Кампанія па зборы паручальніцтваў ад грамадзян за вызваленне з-пад варты праваабаронцы “Вясны” Марфы Рабковай працягваецца.
На гэты момант хадайніцтва наконт змянення меры стрымання Марфы Рабковай, не звязанай з пазбаўленнем волі, падпісалі амаль 150 чалавек.
У межах кампаніі паручылася за праваабаронцу "Вясны" вядомая 73-гадовая палітычная актывістка Ніна Багінская. Актывістка лічыць, што ў такія складаныя часы ў Беларусі важна праяўляць салідарнасць з беларусамі, якія пераследуюцца па палітычных матывах, усімі магчымымі спосабамі.
Праваабаронца "Вясны" Марфа Рабкова ўтрымліваецца ў Следчым ізалятары №1 Мінска ўжо больш за два тыдні. Праваабаронцы лічаць, што спробы абвінаваціць Марфу Рабкову ў падрыхтоўцы масавых беспарадкаў з’яўляюцца неабгрунтаванымі, надуманымі і палітычна матыванымі, накіраванымі на перашкоду яе праваабарончай дзейнасці. Палітычна матываваны пераслед Марфы Рабковай адбываецца на фоне бязлітаснай вайны, якую улады абвясцілі ўсяму беларускаму грамадству.
![Ніна Багінская падпісвае паручальніцтва за Марфу Рабкову. Фота: spring96.org Ніна Багінская падпісвае паручальніцтва за Марфу Рабкову. Фота: spring96.org](/img/v1/images/baginskaya_820.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ніна Багінская падпісвае паручальніцтва за Марфу Рабкову. Фота: spring96.org
Калі вы таксама лічыце, што змяшчэнне праваабаронцы "Вясны" Марфы Рабковай у СІЗА неабгрунтаванае, запаўняйце хадайніцтвы і перадавайце яго нам для падачы ў Следчы камітэт і суд. Зрабіць гэта яшчэ можна сёння, 8 кастрычніка, да 21 гадзіны на офісе "Вясны" па адрасе: г. Мінск, праспект Незалежнасці, 78А-48.
![uzor_paruczalnictva_za_marfu_rabkovu_bel.png uzor_paruczalnictva_za_marfu_rabkovu_bel.png](/img/v1/images/uzor_paruczalnictva_za_marfu_rabkovu_bel.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
На падставе вашых паручальніцтваў праваабаронцу Марфу Рабкову могуць вызваліць з-пад варты.
Нагадаем, каардынатарка Валанцёрскай службы ПЦ “Вясна” Марфа Рабкова была затрыманая 17 верасня ў Мінску. Ёй прад'яўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо фінансаванні такой дзейнасці. Цяпер Марфа знаходзіцца пад вартай у СІЗА №1 у Мінску. Санкцыя артыкула, які ёй інкрымінуецца, прадугледжвае арышт або пазбаўленне волі на тэрмін да трох гадоў. Марфа прызнаная палітычнай зняволенай і вязнем сумлення.