Ніну Багінскую так проста не зафарбаваць!
У Віцебску зафарбавалі рэмейк карціны Шагала з Нінай Багінскай. Але мастак аднавіў частку працы, паведамляе TUT.BY.
Новую версію карціны Шагала «Прагулка» мастак
намаляваў на прыватнай тэрыторыі: на сцяне будынка каля дома свайго бацькі. Аднак
гэта не стала перашкодай доля камунальнікаў, каб прыйсці і зафарбаваць графіці.
Карціну зафарбавалі цалкам, але частку працы аўтару ўдалося аднавіць.
— Графіці зафарбавалі сёння днём. Як мне распавялі
відавочцы, працу зафарбоўвалі два камунальнікі, а іх працай кіравалі нейкія
дзве жанчыны. Хто яны — невядома. На графіці нанеслі шэрую фарбу. Але яна аказалася
дрэннай якасці, і частка працы ўдалося адцерці. Ніну Багінскую так проста не
зафарбаваць! — распавёў TUT.BY Глеб Каштанаў.
— Гэтая карціна — пра сапраўдную любоў. Любоў народа да сваёй краіны, любоў да свабоды і справядлівасці. Беларусы — свядомыя, крэатыўныя і бясконца смелыя людзі. І адна з іх — Ніна Багінская, якая і стала гераіняй працы, — тлумачыў сэнс сваёй працы Глеб Каштанаў.
Новую, сёння зафарбаваную камунальнікамі, версію карціны Шагала «Прагулка» мастак намаляваў на прыватнай тэрыторыі: на сцяне будынка каля дома свайго бацькі на вуліцы 4-й Чкалава. Навіна пра тое, што ў Віцебску паўстала графіці з Нінай Багінскай, з'явілася 6 кастрычніка. Ужо праз дзень да графіці прыйшлі невядомыя, каб яго знішчыць — зафарбаваць шэрым.