Ніна Багінская правяла арыгінальны перфоманс у судзе ў Мінску
Вядомая актывістка беларускага дэмакратычнага руху Ніна Багінская правяла арыгінальны перфоманс у судзе Маскоўскага раёна ў Мінску, паведамляе «Еўрарадыё» .

24 студзеня там прайшоў суд над Аланай Гебрэмарыям з "Моладзевага блоку". Яе аштрафавалі на 810 рублёў за ўдзел у антыінтэграцыйнай акцыі 20 снежня.
Пасля заканчэння суда Багінская заняла месца суддзі і выступіла з прамовай перад прысутнымі на працэсе некалькімі дзясяткамі чалавек (відэа з'явілася на тэлеграм-канале @wish_happy_2020). Яна крытычна выказалася пра суддзю і сітуацыю ў краіне.
Перфоманс актывісткі зафіксаваў на відэа чалавек у цывільным.