Ніводнага голаса супраць. Беларускія парламентарыі прынялі закон «аб генацыдзе беларускага народа»

Палата прадстаўнікоў адразу ў двух чытаннях прыняла законапраект закон «аб генацыдзе беларускага народа». Як паведамляе прэс-служба Палаты прадстаўнікоў, яго ўнесла дэпутат Лілія Ананіч з мэтай «захавання гістарычнай памяці, умацавання нацыянальнай бяспекі, процідзеяння фальсіфікацыі падзей і вынікаў Другой сусветнай вайны». За праект прагаласавалі 96 дэпутатаў. Двое не прымалі ўдзел у галасаванні. Супраць не прагаласаваў ніхто.

palata_genoczid.jpg

Цяпер закон павінен ухваліць Савет Рэспублікі і падпісаць Аляксандр Лукашэнка.

Праект закона быў нядаўна апублікаваны. Генацыдам прапануецца прызнаць «учыненыя нацысцкімі злачынцамі і іх памагатымі, нацыяналістычнымі фарміраваннямі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд злачынствы, накіраваныя на планамернае фізічнае знішчэнне беларускага народа шляхам забойства і іншых дзеянняў, якія прызнаюцца генацыдам у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі і нормамі міжнароднага права».

Пры гэтым пад пасляваенным перыядам разумеецца перыяд да 31 снежня 1951 года, а пад беларускім народам «савецкія грамадзяне, якія пражывалі на тэрыторыі Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны і (або) пасляваенны перыяд».

 Паводле reform.by.

Праектам прапануецца ўвесці крымінальную адказнасць за адмаўленне генацыду.

 

Адмаўленне генацыду ў публічным выступе, альбо ў друкаваным ці публічна дэманстраваным творы, альбо ў сродках масавай інфармацыі, альбо ў інфармацыі, размешчанай у інтэрнэце і іншай сеткі электрасувязі агульнага карыстання альбо выдзеленай сеткі, прапануецца караць арыштам, або абмежаваннем волі на тэрмін да пяці гадоў, або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін.

Крыніца: https://reform.by/285739-plata-predstavitelej-v-dvuh-chtenijah-prinjala-zakon-o-genocide-belarusskog...