Палата прадстаўнікоў разгледзіць закон аб генацыдзе адразу ў двух чытаннях 14 снежня

Палата прадстаўнікоў 14 снежня правядзе паседжанні. Адразу ў двух чытаннях будзе разгледжаны праект закона "Аб генацыдзе беларускага народа", паведамляе прэс-служба Палаты прадстаўнікоў.

Абеліск на Плошчы Перамогі ў Мінску. Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Абеліск на Плошчы Перамогі ў Мінску. Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Генацыдам прапануецца прызнаць «учыненыя нацысцкімі злачынцамі і іх памагатымі, нацыяналістычнымі фармаваннямі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд злачынствы, накіраваныя на планамернае фізічнае знішчэнне беларускага народа шляхам забойства і іншых дзеянняў, якія прызнаюцца генацыдам у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі».
Пры гэтым пад пасляваенным перыядам разумеецца перыяд да 31 снежня 1951 года, а пад беларускім народам «савецкія грамадзяне, якія жылі на тэрыторыі Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны і (або) пасляваенны перыяд».
Праектам прапануецца ўвесці крымінальную адказнасць за адмаўленне генацыду.
Адмаўленне генацыду ў публічным выступе, або ў друкаваным або публічна дэманстраваным творы, або ў сродках масавай інфармацыі, або ў інфармацыі, размешчанай у інтэрнэце і іншай сетцы электрасувязі агульнага карыстання або выдзеленай сеткі, прапануецца караць арыштам, або абмежаваннем волі на тэрмін да пяці гадоў, або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін.
У выпадку, калі асоба, ужо асуджаная за адмаўленне генацыду, зробіць гэта паўторна, або гэта будзе службовая асоба, якая выкарыстоўвае свае службовыя паўнамоцтвы, яе пакаранне складзе ад 3 да 10 гадоў пазбаўлення волі.
reform.by