«Не шукайце скарбы каля поля ці лесу, шукайце іх па берагах рэк»

Сярод найцікавейшых экспанатаў Вілейскага краязнаўчага музея — манетны скарб. Старшы навуковы супрацоўнік музея Вольга Коласава распавяла пра яго:



Манетны скарб у Вілейскім краязнаўчым музеі. Фота Алеся Высоцкага.


На што абавязкова звяртаюць увагу нашы наведнікі — вось на гэты манетны скарб. Знойдзены ён у 1976 годзе каля Касцяневічаў. Там недалёка рака Сэрвач, прыток Віліі. Чаму я кажу: «Не шукайце скарбы каля поля ці лесу – там амаль не знойдзеце. Шукайце скарбы па берагах рэк». Таму што рэкі раней былі асноўнымі гандлёвымі шляхамі. Сярод іх наша Вілія і яе прытокі. Невыпадкова гэты скарб знойдзены на беразе ракі Сэрвач.

У гэтым скарбе каля тысячы манет: грошы, соліды, трохграшовікі. Цікава, што тут знаходзіцца шмат фальшывых манет: ужо на той час былі кустары-фальшываманетчыкі, якія падраблялі грошы.

 

У скарбе ляжалі два срэбныя пярсцёнкі і дзве срэбныя манеты 16 стагоддзя. На іх упершыню выбіты вершнік з кап’ём — адкуль і пайшла назва «капейка». У зале мы іх не бачым, таму што для гэтых экспанатаў патрабуюцца асаблівыя ўмовы экспанавання і захоўвання».

Паводле www.rh.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: