Норму па папулярызацыі беларускай мовы могуць унесці ў Кодэкс аб культуры
У Палаце прадстаўнікоў разглядаюць пытанне аб унясенні нормаў папулярызацыі беларускай мовы ў праект Кодэкса аб культуры, паведаміла сёння журналістам дэпутат Наталля Кучынская.
"Гэтыя моманты зараз на разглядзе. Тое, якім мы ўбачым праект (у другім чытанні), залежыць ад таго, наколькі ён будзе ўзгоднены з зацікаўленымі, як за яго прагаласуюць дэпутаты", — цытуе Наталлю Кучынскую агенцтва БелТА.
"У нас ёсць заканадаўства аб мовах. Яно рэгулюе як раз гэтыя пытанні. Вядома, беларуская мова - частка нацыянальнай культуры. І моманты па папулярызацыі сапраўды прапісаны ў праекце", — адзначыла дэпутат.
У першым чытанні праект Кодэкса аб культуры быў прыняты ў 2015 годзе. Паводле яе слоў, гэты дакумент не мае аналагаў у свеце.
Паводле eurobelarus.info