Беларускі пост-панк гурт выпусціў песню, каб дапамагчы беларусам і ўкраінцам, якія згубілі свае дамы

Novy Byt — беларускі постпанк праект — выпусціў у свет трэк «Uciekačy».

novy_byt.jpg

«Uciekačy» — гэта песня салідарнасці з украінскімі і беларускімі эмігрантамі. Яна прысвячаецца беларусам і беларускам, украінцам і ўкраінкам, які згубілі свае дамы — многія не раз за апошні час.

Заснавальнікі гурта — Андрэй Вазьянаў і Павел Астахаў — распавядаюць: «Замест аплаты за трэк мы просім нашу аўдыторыю ахвяраваць грошы ў дапамогу людзям, што беглі ад рэпрэсій і вайны, і іхным хатнім жывёлам».

Novy Byt запісалі жывую версію песні ўвечары 22-га лютага 2022 года. Як і многія беларускія музыкі, удзельнікі гурта згубілі свой дом яшчэ ў 2020-м, а цяпер гэта адбылося паўторна: калі аўтару песні давялося пакінуць Украіну.

«Мы планавалі выпусціць свой альбом яшчэ ў 2020-м, але ўвесь час гэтаму з'яўляліся перашкоды. Цяпер неясна калі выпуск альбома стане дарэчным, але мы вырашылі не пакідаць запісанае відэа ў стале, а зрабіць дабрачынны сінгл: замест аплаты за трэк мы просім нашу аўдыторыю ахвяраваць грошы ў дапамогу людзям, што беглі ад рэпрэсій і вайны, і іхным хатнім жывёлам».

Novy Byt вырашыў апублікаваць гэту песню для збору сродкаў для ўкраінцаў і ўкраінак, якія ратуюцца ад вайны, і іх жывёл, якія пакутуюць ад расійскага ўварвання.

Актуальныя спасылкі, праз якія можна ахвяраваць грошы:

1. Shelter for war victims in Hostomiel, Ukraine https://bekind.ua/uk/project?id=c184be%E2%80%A66d-9a5d-b1df1a32478c

2. UAnimals - organization rescuing animals in Ukraine https://linktr.ee/uanimals

3. Palianytsia - charity initiative based in Lviv, helping refugees and war victims https://palianytsia.com.ua/donate

4. FemSolutions - help to trans* people in Ukraine during the war https://www.facebook.com/femsolutionorganisation/ . PayPal [email protected]

5. Revenue from our tracks on Bandcamp in April and May 2022 will go to female political prisoners and victims of massrepressions in Belarus. More about imprisoned Belarusian women https://belaruswomen.org/en/women-political-prisoners-in-belarus


Знайсці трэк і відэа да яго можна па спасылках:

https://novybyt.bandcamp.com/track/ucieka-y-live

https://youtu.be/aVW73mzq6Aw

https://soundcloud.com/novy-byt/uciekacy

https://www.facebook.com/novybytband/videos/5278394388848630/

https://www.instagram.com/p/CdDi7WooQKk/