«Новы Час» закрывае каментары на сайце

Шаноўныя чытачы, з 1 снежня мы вымушана закрываем магчымасць каментавання на сайце novychas.by.

shield_107861_1280.jpg


Нягледзячы на тое, што на сайце існавала прэмадэрацыя каментароў, мы свядома прыбягалі да цэнзуры толькі ў выключных выпадках — напрыклад, калі каментар утрымліваў абразы ці парушаў беларускае заканадаўства. У асноўным на сайт траплялі любыя меркаванні, нават тыя, якія мы асабіста не падзялялі.
З 1 снежня мы абавязаны забяспечыць ідэнтыфікацыю каментатараў на сайце. Збіраць, захоўваць і па запыце прадастаўляць уладзе асабістыя данныя чытачоў. У нас няма тэхнічнай і фінансавай магчымасці рэалізаваць гэта. І мы прынцыпова не хочам патэнцыяльна станавіцца інструментам дзяржавы ў чарговым наступе на свабоду слова. Калі ў нас з'явяцца рэсурсы, лепей мы выдаткуем іх на развіццё сайта і газеты, на новыя праекты, якія будуць карыснымі грамадству.
Але нам па-ранейшаму важнае ваша меркаванне, вашы думкі і заўвагі. Далучайцеся да нас у сацыяльных сетках! Facebook
VK
Twitter
Instagram
Таксама нас можна чытаць у Telegram!