Новы інцыдэнт на Астравецкай АЭС

Астравецкі актывіст Мікалай Уласевіч заяўляе, што ў пятніцу на будаўнічай пляцоўцы АЭС загінуў чалавек.

1472371713_ai_169035_aux_head_belaruskaja_aes_360.jpg


Пра гэта Мікалай Уласевічнапісаў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».
«Вось яшчэ адно надзвычайнае здарэнне на будаўнічай пляцоўцы АЭС. Учора прыкладна каля 17-00 загінуў чалавек на якога зваліўся кіслародны балон, а затым і падарваўся. Гэта дзявятая або дзесятая ахвяра, якую праглынула гэтая злашчасная будоўля.
Вядома, гэта не надзвычайнае здарэнне сусветнага маштабу, як гэта здарылася з корпусам рэактара, але гэта трагедыя сусветнага маштабу для сям'і загінулага.
І яшчэ адна навіна насцярожвае. Расейцы нібыта не хочуць мяняць пашкоджаны корпус рэактара насуперак патрабаванням беларускага боку. Гэтая іх пазіцыя зьявілася пасля таго, як яны самі правялі абследаванне стану корпуса. Людзі будзьце пільныя!» — піша актывіст.
Паводле udf.by