Мыш затрымала рэйс Air France на двое сутак

Рэйс авіякампаніі Air France са сталіцы Малі Бамако ў Парыж быў затрыманы на 48 гадзін праз грызуна.Нейкім чынам мыш змагла пракрасціся ў кабіну пілотаў. Да таго часу як мыш ж удалося злавіць, рэйс быў адменены, бо на адлоў сышло занадта шмат часу, і экіпажу патрабаваўся адпачынак.

_90954229_airfrancegetty.jpg


Згодна з правіламі бяспекі, пілоты не могуць працаваць больш за пэўны ліміт.
Самалёты таксама не могуць лётаць з грызунамі на борце, бо тыя могуць пашкодзіць электраправодку і іншыя кабелі.
Пасажыраў рэйса размясцілі ў мясцовых гасцініцах, і яны атрымаюць кампенсацыю за затрымку.
Вылет быў адкладзены на 48 гадзін у сувязі з тым, што, па-першае, самалёт павінен быў прайсці праверку на выпадак таго, што мышы атрымалася перагрызці нейкі важны кабель, а па-другое, таму што ў Air France не было дастатковай колькасці супрацоўнікаў у Бамако для таго, каб забяспечыць вылет на наступны дзень.
Прадстаўнік Air France Крыстаф Пам'е выказаў спачуванне пасажырам, дадаўшы, што іх бяспека — асноўны прыярытэт для кампаніі.
Рэйс вылецеў у Парыж у нядзелю ўвечары.
Лёс злоўленай мышы невядомы.
Паводле bbc.com