Новыя затрыманні: Перад УНС працягнуліся рэпрэсіі ў дачыненні студэнтаў

9 лютага быў затрыманы студэнт 2 курса факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ Ян Булгакаў.

148491601_1815578401926372_8039895958358693439_n.png

Для Яна гэта ўжо трэцяе затрыманне. Яго затрымлівалі ўлетку, калі ён стаяў у чарзе, каб аддаць свой подпіс за патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты. У канцы кастрычніка Ян атрымаў 15 содняў арышту за ўдзел у маршы студэнтаў.
Сёння забралі Яна наўпрост з інтэрната. Без аніякіх тлумачэнняў яго папрасілі апрануцца і праехаць разам з супрацоўнікамі сілавых структур. Праз нейкі час стала вядома, што ён знаходзіцца ў Маскоўскім РУУС. Супрацоўнікі РУУС паведамілі, што Яну інкрымінуюць “мелкае хуліганства” (артыкул 17.1). Па гэтым жа артыкуле сёння быў затрыманы выкладчык юрыдычнага факультэта БДУ Яраслаў Кот.
Каля 23.15 стала вядома, што Яна Булгакава павезлі на Акрэсціна.