Пачалі разбураць знакаміты бровар Беларусі

Аршанскі піўзавод, які збанкрутаваў яшчэ ў 2006 годзе, пачалі разбураць.

20170526_175752_1024x768.jpg


Доўгі час у горадзе на Дняпры людзі спадзяваліся на аднаўленне прадпрыемства і паляпшэнне, у сувязі з гэтым, сітуацыі на рынку працы, бо Аршаншчына самы дэпрэсіўны рэгіён па беспрацоўі нават паводле афіцыйнай статыстыкі.

20170526_214623_1024x768.jpg


Аднак аднаўляць піўзавод ніхто не стаў, і новых працоўных месцаў не з’явілася. Цяпер Аршанскі піўзавод пачалі руйнаваць, распавядае карэспандэнт racyja.com Кастусь Багушэвіч:
— Увечары 26-га траўня на тэрыторыі колішняга Аршанскага піўзавода працавала спецтэхніка. Большасць цэхаў піўзавода ўжо 11-ць гадоў стаялі без справы. Як удалося высветліць, тэрыторыя піўзавода ўжо некалькі гадоў належыць аднаму прадпрымальніку, верагодна ён і пачаў работы па ліквідацыі старых збудаванняў. На вачах аршанцаў руйнуюцца ўнікальныя будынкі. Сам піўзавод быў заснаваны яшчэ ў XIX ст. Пакуль ніхто не кранаў самы першы будынак аршанскага бровара, з якога пачыналася развіццё завода.  

20170526_175832_1024x768.jpg
20170526_175844_1024x768.jpg


Аршанскі піўзавод быў адным з найбольш знакамітых бровараў Беларусі, заснаваны яшчэ ў 1883 годзе. У 2006 годзе завод збанкрутаваў, і сотні людзей апынуліся без працы. Пэўны час у Воршы спадзяваліся, што піўзавод будзе адноўлены.