Пад хатні арышт адправілі журналіста сайта «Першы Рэгіён»

»У Драгічыне карэспандэнт сайта «Першы Рэгіён» Сяргей Гардзіевіч знаходзіцца пад хатнім арыштам.

dsc_6985.jpg

Пра гэта стала вядома 25 снежня, калі скончыліся 72 гадзіны з моманту затрымання журналіста, паведамляе сайт БАЖ.

Сяргей Гардзіевіч быў затрыманы 22 снежня з удзелам супрацоўнікаў АМАПу па дарозе з Драгічына ў Брэст. Пазней у яго доме адбыўся ператрус.

Супрацоўнік Следчага камітэта патлумачыў тады жонцы журналіста, што затрыманне звязанае са справай, распачатай паводле артыкула 368 Крымінальнага кодэкса РБ (“Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”). Гаворка ідзе нібыта пра рэпост паведамлення ў адной з драгічынскіх груп у Viber, да якой мае дачыненне Сяргей Гардзіевіч.

24 снежня рэдактара сайта “Першы Рэгіён" Паўла Дайліда раптоўна выклікалі для апытання ў Івацэвіцкі РАУС, а за гэты час хтосьці скарыстаўся асабістым смартфонам, які рэдактар пакінуў у камеры захоўвання ў міліцэйскім аддзяленні. У выніку з акаўнта Паўла Дайліда была выдалена згаданая група ў Viber.

Сайт "Першы Рэгіён" — прыватнае медыя. Працуе для шэрагу гарадоў Брэсцкай вобласці: Івацэвічаў, Бярозы, Пінска, Ганцавіч, Драгічына. Заснавальнік — Пётр Гузаеўскі.