Журналістку завочна аштрафавалі за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі
Журналістку БелаПАН Віялету Саўчыц прызналі вінаватай ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі людзей з інваліднасцю 22 кастрычніка, якую яна асвятляла 21 снежня.

Фота: naviny.media
Суддзя Завадскога раённага суда Мінска Анжэла Касцюкевіч аштрафавала журналістку на 30 базавых велічынь (810 рублёў). Пра рашэнне суда Саўчыц даведалася толькі сёння, 24 снежня, ад свайго адваката.
Віялета дадала, што на акцыі 22 кастрычніка яе не затрымлівалі, а склалі пратакол пастфактум.