Падатак на жыццё, на вокны і на баязлівасць
Беларускі падатак
на дармаедства не самы арыгінальны. У Англіі, напрыклад, хапала і больш дзіўных
падаткаў. Аднак было гэта сотні гадоў таму, а не ў ХХІ стагоддзі.
Падатак на капялюшы
Гэты падатак існаваў з 1784 па 1811 гады. Цыліндр або
кацялок былі абавязковай прыналежнасцю туалета любога мужчыны. Аднак,
калі ў гардэробе модніка было некалькі капялюшаў, прыходзілася плаціць за кожны
з іх. Адмысловыя
адзнакі, якія сведчаць аб выплаце падатку, наносіліся на кожны капялюш, а
спробы падрабіць іх сурова караліся.
Падатак на жыццё
Прадпрымальныя ангельскія ўлады ўвялі падатак, які людзі
павінны былі плаціць толькі за тое, што яны жывыя. Было
гэта ў XIV стагоддзі. Зразумела, захаплення ў
насельніцтва гэтая перспектыва не выклікала, у выніку чаго пачаўся народны
бунт.
Падатак на комін
Гэты падатак быў уведзены ў 1660 годзе. Спрабуючы пазбегнуць
неабходнасці вялікіх выплат, людзі ўзяліся за перапланіроўку дамоў, каб
выкарыстоўваць адзін дымаход для некалькіх камінаў. У
выніку ў 1684 годзе адбыўся буйны пажар, які знішчыў некалькі дзесяткаў дамоў,
і падатак адмянілі.
Падатак на вокны
Падатак існаваў з 1696 па 1851 гады. Ён браўся за шкло, якое лічылася прадметам раскошы. У выніку ўвядзення гэтага падатку ў Лондане, напрыклад, на Элдэр-стрыт, у раёне Спітлфілдс, з'явіліся дамы з аконнымі праёмамі, закладзенымі цаглінамі.
Падатак на баязлівасць
Гэты падатак існаваў з 1100 па 1135 гады і спаганяўся з
кожнага рыцара і ваеннаабавязанага падданага Яго Вялікасці, які па якіх-
небудзь прычынах адмаўляўся ваяваць. Спачатку
сума была невялікая, але неўзабаве яна ўзрасла ў 3 разы, а падатак сталі
спаганяць з усіх рыцараў без выключэння нават у тыя гады, калі дзяржава не
ўдзельнічала ў вайне. Менавіта
гэты падатак прывёў да падпісання Вялікай хартыі вольнасцяў.
Да падпісання якога закону прывядзе падатак на дармаедаў? Спадзяемся, хутка даведаемся.