Падчас абстрэлу Марыупаля загінула ўся сям'я: мама, бабуля, дзед і трохгадовы хлопчык

Па трагічнай выпадковасці пад снарады ў Марыупалі ў суботу патрапіла цэлая сям'я.



maryupal_achviary.jpg

На месцы загінулі пенсіянер Мікалай Бабылёў, яго жонка, дачка. Усе яны працавалі на камбінаце «Азоўсталь». Разам з дарослымі быў і 3-гадовы Вячаслаў. Хлопчык таксама загінуў на месцы.
Украінскія тэлеканалы тым часам змяняюць сетку вяшчання на 25 студзеня, адмяняючы забаўляльныя перадачы. Частка такіх праграм была адменена ўжо ў суботу, напрыклад, з эфіра тэлеканала 1+1 знялі «Рассмяшы коміка» і «Вячэрні квартал 95».
Абстрэл прарасійскімі баевікамі Марыупаля забраў жыцці 30 чалавек.
kp.ua