Падчас міліцэйскага рэйду ў «Ждановічах» затрымалі 90 асобаў

Белсат паведамляе, што падчас рэйду на сталічныя «Ждановічы» міліцыя затрымала блізу 90 чалавек. 

mil2.jpeg

Яго праводзілі супрацоўнікі Цэнтральнага РУУС Менску сумесна з АМАПам і ДАІ. Па выніках рэйду затрымалі 90 асобаў, супраць якіх склалі 42 адміністрацыйных пратаколы: 31 – за распіццё алкаголю або ўжыванне наркатычных рэчываў, 9 – за непадпарадкаванне законнаму патрабаванню службовай асобы, 2- за дробнае хуліганства.
У сваю чаргу супрацоўнікі ДАІ прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці 71 удзельніка дарожнага руху, паведаміла афіцыйны прадстаўнік Цэнтральнага РУУС Менску Алена Свірыдава.
Падчас праверкі спраўдзілі легальнасць знаходжання ў Беларусі 28 замежнікаў — 5 з іх прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне заканадаўства аб прававым статусе замежных грамадзянаў у Беларусі.
10 асобаў накіравалі ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў ГУУС Менгарвыканкаму.