Пакараныя за допінг спартсмены будуць вяртаць не толькі стыпендыі, але і прызы
У Беларусі дыскваліфікаваныя за допінг спартсмены (а таксама іх персанал) будуць вяртаць не толькі прэзідэнцкія стыпендыі, але і прызы.

Фота: pixabay.com
Парадак кампенсацыі сродкаў у бюджэт вызначаны пастановай Саўміна (№ 750 ад 19 кастрычніка 2018 года), якая ў аўторак апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
У дакуменце адзначаецца, што ў бюджэт будуць спаганяць "імянныя стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у сферы фізічнай культуры і спорту" і "прызы ў грашовай ці натуральнай форме спартсменам, узнагароджанні трэнерам". Калі спартсмены і трэнеры не вернуць грошы, прызы добраахвотна на працягу шасці месяцаў (прадугледжваецца растэрміноўка), тады іх будуць спаганяць праз суд.
Новаўвядзенне пачынае дзейнічаць з 27 лістапада.

Паводле euroradio.fm