Палітвязень Алег Якунін выйшаў на волю

Выйшаў на волю палітычны зняволены Алег Якунін, паведамляюць праваабаронцы. Ён цалкам адбыў тэрмін пакарання.

Ілюстрацыйны здымак

Ілюстрацыйны здымак

Алега Якуніна затрымалі 17 лютага 2022. Згодна з версіяй абвінавачвання, 9 лютага 2022 года ён напісаў два выразы: «Стоп Лукашэнка» і «Стоп Лука».

Адзін надпіс быў на фасадзе дома па вуліцы ГОБК у Брэсце, другі — на прыпынку грамадскага транспарту.

Камунальнікі выставілі да Якуніна прэтэнзіі. На судзе заявілі пазовы адразу два прадпрыемствы: КУП ЖРЭУ і ГУП ДЭП. Яны запрасілі 25,41 рублёў і 54,93 рублёў адпаведна за пашкоджанне маёмасці.

13 красавіка ў судзе Ленінскага раёна Брэста палітвязня асудзілі да трох месяцаў арышту.

Тэрмін Алег адбываў у брэсцкім СІЗА-7, а сёння ёй выйшаў на волю.