
Палітвязень Яўген Бароўскі моцна хварэе, яму адмаўляюцца перадаваць медыкаменты
- Грамадства
- 18-01-2022
Палітвязень Яўген Бароўскі, якога асудзілі на 4 гады зняволення, моцна захварэў у калоніі, але належнай дапамогі яму не аказваюць.

«Цяпер мой муж, знаходзячыся ў гэтай установе, прастыў і знаходзіцца ў цяжкім стане. Цягам трох тыдняў даюць толькі "Ібупрафен", які не дапамагае. Пры размове 16 студзеня муж сказаў, што "мне вельмі дрэнна, я, напэўна, памру", — перадае Вераніка Бароўская. — Пісаў заяву на прадастаўленне медбандэролі, на што атрымаў адмову. Сёння я паехала ў ПК асабіста перадаць медыкаменты і падспісаць заяву ў начальніка, на што мне сказалі, што трэба 10 дзён чакаць адказу. "А ў нашай медсанчастцы дастаткова лекаў, і нічога з ім не стане"».
Па словах жонкі палітвязня, яму даводзіцца працаваць з тэмпературай 38-39, Яўгена Бароўскага не паклалі ў лякарню, якая размешчана на тэрыторыі ПК, і ўвогуле ніякіх прынята не было.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: