Пасольства Беларусі ў РФ: Сямашка «працуе з дакументамі»
У прэс-службе дыпмісіі пракаментавалі інфармацыю аб шпіталізацыі пасла Беларусі ў Расіі Уладзіміра Сямашкі.

У амбасадзе распавялі, што Уладзімір Сямашка знаходзіцца на медыцынскім абследаванні, яго стан ацэньваюць як здавальняючы. Нягледзячы на знаходжанне ў бальніцы, ён працягвае працаваць з дакументамі і вырашаць бягучыя пытанні дзейнасці амбасады, піша REFORM.by.
Нагадаем, у СМІ з'явілася інфармацыя, што пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка шпіталізаваны «з сардэчным прыступам». Паведамлялася што амбасадар скардзіўся на болі ў сэрцы і падвышаны ціск.