Літва расцэньвае расійскія войскі ў Беларусі як прамую пагрозу
Міністр абароны Літвы Арвідас Анушаўскас лічыць, што прысутнасць расійскіх войскаў у Беларусі стварае прамую пагрозу Літве. Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.
![Ілюстрацыйнае фота / Дзмітрый Дзмітрыеў Ілюстрацыйнае фота / Дзмітрый Дзмітрыеў](/img/v1/images/_mileks_2021___armija___zbroja___belarus__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__15__logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ілюстрацыйнае фота / Дзмітрый Дзмітрыеў
«У сітуацыі, якая склалася, мы разглядаем увод расійскіх узброеных сіл у Беларусь не толькі як фактар, дэстабілізуючы сітуацыю з бяспекай, але і як яшчэ большую пагрозу для Літвы», — цытуе міністра REFORM.by.
Нагадаем, 10-20 лютага Беларусь і Расія правядуць вучэнне «Саюзная рашучасць-2022», накіраванае на адпрацоўку процідзеяння Польшчы, Украіне і краінам Балтыі. Вучэнне пройдзе ў рамках праверкі сіл рэагавання Саюзнай дзяржавы. Расійскія войскі ўжо пачалі прыбываць у Беларусь.