Група з 32 мігрантаў сілай прарвалася ў Польшчу
Як паведамляе памежная ахова краіны, замежнікі ў раёне Мельніка вырывалі загароду, кідалі камяні ў польскія патрулі.

Таксама польскія памежнікі вінавацяць у дапамозе мігрантам беларускія службы.
Усе прарваліся на тэрыторыю Польшчы былі затрыманыя. Сярод іх грамадзяне Егіпта, Эрытрэі, Турцыі і Емена. Пра іх далейшы лёс не паведамляецца, адзначае REFORM.by.
Усяго за 18 студзеня польскі бок зарэгістраваў 33 спробы парушэння мяжы.