Суд над Аляксандрам Івулінам ішоў менш за 10 хвілін

Сёння спрэчак бакоў у справе палітвязня Аляксандра Івуліна не будзе. Паседжанне па справе 18 студзеня працягнулася менш за 10 хвілін, паведамляе «Медыязона».

screenshot_20_1188x800_1_1_1.jpg

Суддзя задала пытанні аб супрацоўніцтве журналіста з выданнем Trib*na — Івулін адказаў, што ўжо не працуе там. Таксама журналіст па парадзе суддзі папрасіў вярнуць канфіскаваныя ноўтбукі, тэлефон і падарункі прыхільнікаў.
Суд над Івуліным працягнецца заўтра.
Нагадаем, учора ў судзе Савецкага раёна Мінска прайшло пасяджэнне па справе журналіста і палітвязня Аляксандра Івуліна. «Мінсктранс» прад'явіў палітвязню пазоў на 39 тысяч рублёў за прычыненую шкоду.
Журналісту, блогеру і футбалісту «Крумкачоў» Аляксандру Івуліну было прад'яўлена абвінавачанне ў арганізацыі і актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, што пацягнула парушэнне працы транспарту (ч. 1 арт. 342 КК РБ).