«Мінсктранс» прад'явіў пазоў на 39 тысяч рублёў. Чым скончыўся суд над палітвязнем Аляксандрам Івуліным
Сённяшняе пасяджэнне суда па справе Аляксандра Івуліна скончылася. Заўтра адбудуцца спрэчкі бакоў.
Сёння ў судзе Савецкага раёна Мінска прайшло пасяджэнне
па справе Аляксандра Івуліна.
На пасяджэнні прысутнічала лёгкаатлетка Надзея Астапчук,
фрыстайлістка Аляксандра Раманоўская, а таксама сябры і сваякі журналіста.
Паведамляецца, што заўтра 18-га студзеня а 10:30 адбудуцца
спрэчкі бакоў, будуць выступаць адвакат і пракурор.
Між тым «Мінсктранс» прад'явіў палітвязню пазоў на 39 тысяч рублёў за прычыненую шкоду.
Нагадаем, журналісту, блогеру і футбалісту «Крумкачоў» Аляксандру Івуліну было прад'яўлена абвінавачванне ў арганізацыі і актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, што пацягнула парушэнне працы транспарту (ч. 1 арт. 342 КК РБ).