Палітвязню Марку Васількову прысудзілі паўтара года «хіміі»
Суд Жлобінскага раёна разгледзеў справу палітвязня Марка Васількова, якога абвінавацілі паводле ч.1 арт. 342 («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»). Суддзя Мікалай Сергеевіч прысудзіў вязню 1,5 года «хіміі», паведамляюць праваабаронцы.

Марк Васількоў. Скрыншот відэа МУС
Марка Васількова, які з’яўляецца студэнтам сталічнай ВНУ, затрымалі 5 лістапада летась у Жлобіне. Юнака абвінавацілі паводле ч.1 арт. 342 («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»). Палітвязень часткова прызнаў сваю віну.
Справу разглядаў суддзя Мікалай Сергяевіч. Ён прызнаў Марка вінаватым і пакараў абмежаваннем волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на паўтара года.
Васількова вызвалілі з-пад варты адразу пасля абвяшчэння прысуду.